Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка павіншаваў Далю Грыбаўскайце


Даля Грыбаўскайце
Даля Грыбаўскайце

“У Рэспубліцы Беларусь надаюць вялікае значэньне пашырэньню ўсебаковага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі”, - гаворыцца ў віншаваньні на імя новаабранай прэзыдэнткі Літвы.


“Заснаваныя на прынцыпах добрасуседзтва, партнэрства і ўзаемнай павагі беларуска-літоўскія стасункі будуць і надалей разьвівацца на карысьць народаў Беларусі і Літвы”, цытуе Інтэрфакс паведамленьне прэсавай службы прэзыдэнта Беларусі.

На прэзыдэнцкіх выбарах, якія прайшлі 17 траўня, Даля Грыбаўскайце атрымала 67,68% галасоў выбарцаў.

Яўка на выбарах склала 51,1%.



Даля Грыбаўскайце нарадзілся 1956 годзе.

Скончыла Ленінградзкі ўнівэрсытэт імя Жданава. Эканамістка. Стажыравалася ў Джорджтаўнскім унівэрсытэце (ЗША).

1988 – абараніла ў Маскве кандыдацкую дысэртацыю.

У 1990-я працавала ў Міністэрстве замежных справаў, удзельнічала ў перамовах з Эўразьвязам, кіравала дэлегацыяй на перамовах пра заключэньне дамовы пра свабодны гандаль.

1996-1999 – працавала ў літоўскай амбасадзе ў ЗША.

2000-2001 – віцэ-міністар замежных справаў.

1999-2000 і 2000-2001 – віцэ-міністар фінансаў.

Пазьней была прызначаная Эўракамісарам па бюджэту і фінансаваму праграмаваньню.

Валодае расейскай, польскай, ангельскай і французскай мовамі.

Не ў шлюбе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG