Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мабільная Свабода


Нагадваем нашым чытачам і слухачам, што сайт svaboda.org цяпер мае вэрсію для мабільных тэлефонаў з доступам да інтэрнэту.

Увядзіце адрас http://www.svaboda.org/m/, і праз імгненьне вы будзеце чытаць апошнія навіны Радыё Свабода.

Доступ да нашага сайту бясплатны, але ваш апэратар мабільнай сувязі можа браць плату за аб'ём перасланых дадзеных. Інфармацыю аб коштах вы можаце атрымаць ад апэратара. І яшчэ – у залежнасьці ад тыпу і маркі вашага тэлефона могуць узьнікаць дробныя праблемы са шрыфтамі на сайце.

Мабільная svaboda.org/m – сайт, які заўсёды з табой!

Нашы тэхнічныя службы працуюць над тым, каб наш мабільны сайт функцыянаваў як мага лепей на ўсіх магчымых мадэлях прыладаў мабільнай сувязі. Нам было б важна мець уяўленьне аб статыстыцы прыладаў, на якіх нас чытаюць карыстальнікі – калі ласка напішыце ў камэнтары да гэтага матэрыялу, якой мадэльлю мабільнага тэлефона або іншай прылады мабільнай сувязі вы карыстаецеся для чытаньня вэбсайтаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG