Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзяць Паўла Кур’яновіча


Павал Кур'яновіч
Павал Кур'яновіч

У судзе Першамайскага раёну Менску пачаўся працэс над актывістам Маладога фронту Паўлам Кур’яновічам.


Паўлу пагражае арышт альбо штраф за парушэньне правіл правядзеньня масавых акцыяў.

Учора Паўла і ягоную паплечніцу, непаўналетнюю Віку Ладзіс затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Іх абвінавацілі ў распаўсюджваньні ўлётак з заклікам узяць удзел у маршы “За незалежнасьць”, заплянаваным на 14 траўня ў Менску. Згодна з тэкстам улётак, шэсьце пачнецца а шостай вечара на Кастрычніцкай плошчы.

Віку Ладзіс пасьля затрыманьня адпусьцілі, а Павал вымушаны быў пераначаваць за кратамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG