Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баі ў гарах на захадзе Лібіі


Лібійскія паўстанцы
Лібійскія паўстанцы
Сілы, верныя Муамару Кадафі, рыхтуюцца да наступу на пазыцыі паўстанцаў ў заходняй Лібіі. Прадстаўнік паўстанцаў паведаміў, што ўчора ўвечары на горад Зінтан абрынулася прынамсі 10 ракет «Град». Гарады непадалёк ад мяжы з Тунісам былі атакаваныя ўрадавымі войскамі неўзабаве пасьля іх далучэньня да паўстаньня, якое пачалося два месяцы таму. Уцекачы кажуць, што жыхары гэтых гарадоў знаходзяцца на мяжы галоднай сьмерці.

На ўсходзе краіны ў горадзе Місрата ўчора ішлі баі ў раёне гарадзкога аэрапорту.
XS
SM
MD
LG