Прэзыдэнт Пакістану Асіф Алі Зардары заявіў, што ліквідацыя Ўсамы бін Лядэна сіламі ЗША не была сумеснай апэрацыяй з Пакістанам. У артыкуле ў The Washington Post Зардары таксама паведаміў, што месцазнаходжаньня лідэра «Аль-Каіды» не было вядомае пакістанскім уладам.
Прэзыдэнт Пакістану падкрэсьліў, што хаця гэта і не было сумеснай апэрацыяй, «дзесяцігодзьдзе супрацоўніцтва і партнэрства паміж ЗША і Пакістанам прывяло да ліквідацыі Ўсамы бін Лядэна, як сталай пагрозы цывілізаванаму сьвету».
Тым часам Злучаныя Штаты часова зачынілі сваё пасольства і тры консульствы ў Пакістане, перасьцерагаючыся ўдараў у адказ за забойства лідэра «Аль-Кайды».
Пакістан не датычны да забойства бін Лядэна
