Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мальдывы: патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта


У сталіцы Мальдыўскай рэспублікі Мале мінулай начы адбыліся сутыкненьні паміж антыўрадавымі дэманстрантамі і прыхільнікамі кіроўнага рэжыму. Паліцыя выкарыстала сьлезацечны газ. Тысячы людзей выйшлі на вуліцы сталіцы Мальдываў з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Махамада Нашыда. Некалькі чалавек былі арыштаваныя, пашкоджаны шэраг урадавых будынкаў.

Народныя хваляваньні ў гэтай краіне пачаліся ў суботу.
XS
SM
MD
LG