Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэсты ДНК пацьвярджаюць сьмерць Бін Ладэна


Тэсты ДНК пацьвердзілі гібель лідэра "Аль-Каіды" Ўсамы бін Ладэна ў выніку спэцапэрацыі амэрыканскіх войскаў у пакістанскім горадзе Аботабад, паведамляе адміністрацыя прэзыдэнта ЗША.

Паводле ўдакладненых зьвестак, дом, у якім жыў Бін Ладэн зь сям'ёй, знаходзіўся непадалёку ад Вайсковай акадэміі Пакістану і армейскіх казармаў. Апэрацыя па захопе Бін Ладэна доўжылася каля 40 хвілін.

Бін Ладэн быў забіты ў перастрэлцы з амэрыканскімі вайскоўцамі. Падтрымку пры штурме аказвалі тры верталёты, адзін зь якіх загарэўся і ўпаў.

У чаканьні магчымых удараў помсты, ЗША ўзмацнілі ахову сваіх дыпляматычных місіяў па ўсім сьвеце.

Прадстаўнік лібійскіх паўстанцаў у Бэнгазі палкоўнік Ахмэд Бані павіншаваў ЗША са зьнішчэньнем Усамы бін Ладэн і выказаў спадзяваньне, што лёс савудаўскага тэрарыста неўзабаве напаткае і Муамара Кадафі.
XS
SM
MD
LG