Лінкі ўнівэрсальнага доступу

FAZ: Беларусь на краі прорвы


Belarus -- President Alyaksandr Lukashenka at his inauguration ceremony in Minsk, 21Jan2011
Belarus -- President Alyaksandr Lukashenka at his inauguration ceremony in Minsk, 21Jan2011
Аб эканамічным становішчы Беларусі піша Міхаэль Людвіг у нямецкай Frankfurter Allgemeine Zeitung.

На думку аўтара. беларуская эканоміка знаходзіцца на мяжы прорвы і апошняму дыктатару Эўропы тэрмінова неабходныя крэдыты ў валюце, якіх ён не атрымлівае ні з Захаду, ні - у неабходнай колькасьці - з Расеі. Гэта прыводзіць да праблем на ўсіх франтах - "з самім сабой, з палітычнай апазыцыяй, з уласным насельніцтвам, а таксама з суседзямі, як на Захадзе, гэтак і на Ўсходзе".

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, якія адбыліся летась у сьнежні, і адкрытага паляваньня на палітычных праціўнікаў Захад вырашыў, што ня будзе весьці перамовы з Лукашэнкам аб фінансавай падтрымцы да тых часоў, пакуль той не адпусьціць на свабоду ўсіх палітвязьняў, як ужо асуджаных, гэтак і тых, якія знаходзяцца ў чаканьні чарговага паказальнага працэсу. Аднак, Лукашэнка відавочна не гатовы ісьці на кампраміс, аб чым сьведчыць яго нядаўняе выказваньне на адрас кіраўніка Эўракамісіі Барозу, якога беларускі прэзыдэнт назваў "казлом". Акрамя таго, нагадвае аглядальнік газэты, існуе праблема даверу. Наўрад ці міжнародныя фінансавыя арганізацыі яшчэ раз купяцца на нічым не падмацаваныя абяцаньні рэфармаваньня эканомікі Беларусі.

Расея, якая афіцыйна ўсё яшчэ будуе супольную зь Беларусьсю саюзную дзяржаву, павольна закручвае шрубкі. Аднак, тлумачыць Міхаэль Людвіг, зусім не дзеля абароны палітвязьняў. Масква, карыстаючыся спрыяльным становішчам, пры дапамозе фінансавых уліваньняў спрабуе дамагчыся "рэальнай інтэграцыі", а менавіта: паглынаньня Беларусі Расеяй. Днямі, напрыклад, Масква прапанавала беларусам зрабіць нацыянальнай валютай расійскі рубель, праўда, без эмісійнага цэнтра ў Менску. Разам з тым былі агучаныя прэтэнзіі на другую палову пакету акцый стратэгічна важнай газатранспартнай кампаніі "Белтрансгаз", палова якой яшчэ застаецца ў руках беларускай дзяржавы, на нафтаперапрацоўчыя заводы і іншыя смачныя кавалкі беларускай эканомікі. Аднак цяжка паверыць, гаворыцца ў заключэньні артыкулу, што пэрспэктыва эканамічнага і палітычнага ўключэньня Беларусі ў склад Расеі падштурхне большасьць беларусаў да супраціву менскаму рэжыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG