Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Freedom House: сытуацыя са свабодай СМІ пагаршаецца


Міжнародная арганізацыя Freedom House заявіла пра пагаршэньне сытуацыі са свабодай СМІ ў сьвеце. Толькі шостая частка жыхароў плянэты жывуць у краінах са свабоднай і незалежнай прэсай, гаворыцца ў справаздачы Freedom House.

Паводле апублікаванай сёньня справаздачы Freedom House, у апошнія гады сытуацыя значна пагоршылася ў Эгіпце, Турэчыне і Украіне.

Freedom House называе дзесяць краінаў, дзе свабодныя СМІ не існуюць альбо падвяргаюцца найбольш жорсткаму перасьледу. Сярод іх Беларусь, Іран, Куба, мьянма, Паўночная Карэя і Ўзбэкістан.
XS
SM
MD
LG