Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Японіі на аднаўленьне пацярпелых раёнаў вытакавана 50 мільярдаў даляраў


Парлямэнт Японіі сёньня ўхваліў выдаткаваньне чатырох трыльёнаў іен (каля 50 мільярдаў даляраў) на ліквідацыю наступстваў нядаўняга стыхійнага бедзтва.

Сродкі пойдуць на расчыстку рэшткаў разбураных дамоў, аднаўленьне інфраструктуры і будаўніцтва часовага жытла для эвакуяваных жыхароў раёнаў, якія пацярпелі ад моцнага землятрусу 11 сакавіка і выкліканага ім цунамі.

Законапраект падтрымалі як прадстаўнікі парлямэнцкай большасьці, так і апазыцыя. Тым ня менш у адрас кабінэту Наото Кана гучыць крытыка з прычыны недастаткова апэратыўнай рэакцыяй на катастрофу і выкліканую ёй аварыю на АЭС «Фукусіма-Даічы».

XS
SM
MD
LG