Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статысячныя першамайскія дэманстрацыі


Масква – марш нацыяналістаў
Масква – марш нацыяналістаў
У шэрагу краінаў сьвету сёньня прайшлі шматтысячныя дэманстрацыі, прымеркаваныя да Дня Працоўных.

У Расеі сотні тысяч чалавек па ўсёй краіне ўзялі ўдзел у мерапрыемствах, арганізаваных пракрамлёўскімі партыямі і прафсаюзамі. У Маскве прайшоў шэраг акцыяў апазыцыі, сярод іх – марш паўтарох тысяч радыкальных нацыяналістаў.

У Францыі пяць найбуйнейшых прафсаюзаў плянавалі правесьці сёньня 200 акцыяў па ўсёй краіне пад лёзунгамі пратэсту супраць павышэньня кошту жыцьця і супраць расізму. Паводле арганізатараў, на мерапрыемствы прыйшлі каля 120 тысяч чалавек.

У Вене канцлер Аўстрыі Вэрнэр Файман выступіў перад статысячным натоўпам з крытыкай банкаўскага сэктару.

У Нямеччыне акцыі па ўсёй краіне сабралі агулам каля 420 тысяч чалавек.

На вуліцы Кіеву выйшлі 5 тысяч прыхільнікаў камуністаў.

У Менску на акцыю незалежных прафсаюзаў на плошчы Бангалор прыйшлі 200 чалавек. Улады маштабных першамайскіх урачыстасьцяў сёлета ня ладзілі. Афіцыйныя прафсаюзы правялі ў канцэрт у Парку Горкага, Менгарвыканкам – народныя гуляньні ў парку 50-годзьдзя Кастрычніка.
XS
SM
MD
LG