Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: сотні затрыманых апазыцыянэраў


Сырыя – "Дзень гневу" ў горадзе Маарэт Аль-Наман, 29 красавіка, 2011
Сырыя – "Дзень гневу" ў горадзе Маарэт Аль-Наман, 29 красавіка, 2011
У Сырыі ўлады затрымалі сёньня сотні актывістаў апазыцыі.

У горадзе Дэраа – адным з эпіцэнтраў пратэстаў – па вуліцах езьдзіць бронетэхніка, страляючы ў паветра і не даючы пратэстоўцам сабрацца разам. Відавочцы паведамляюць, што снайпэры не даюць мінакам падыйсьці да загінулых і параненых, якія ляжаць на вуліцах.

Сырыйская апазыцыя абвясьціла сёньня пачатак "тыдня здыманьня аблогі" – сэрыі дэманстрацыяў у найбуйнейшых гарадах краіны з патрабаваньнем зьняць акупацыю ўрадавых войскаў з гораду Дэраа і прымесьця Дамаску Дума.

Прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмэран назваў сёньня дзеяньні сырыйскіх уладаў "ганебнымі" і заклікаў да ўзмацненьня ціску супраць Дамаску.

Раней праграма разьвіцьця ААН адклала разгляд пляну дапамогі Сырыі. Эўразьвяз рыхтуе пакет эканамічных санкцыяў.

Паводле праваабаронцаў, за апошнія паўтара месяцаў сырыйскія сілы бясьпекі забілі прынамсі 580 чалавек.
XS
SM
MD
LG