Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: натоўп атакуе дыпмісіі


Разбурэньні ў доме сына Кадафі – Саіфа аль-Араба – які загінуў у выніку ўчорашняга авіяўдару НАТО
Разбурэньні ў доме сына Кадафі – Саіфа аль-Араба – які загінуў у выніку ўчорашняга авіяўдару НАТО
У сталіцы Лібіі Трыпалі разьюшаны натоўп прыхільнікаў Кадафі атакаваў офіс ААН і будынкі шэрагу замежных дыпляматычных місіяў. Інцыдэнты здарыліся пасьля таго, як уначы на нядзелю ў выніку авіяўдару НАТО загінуў 29-гадовы сын і тры ўнукі Муамара Кадафі. Пра ахвяры сёньняшніх забурэньняў не паведамляецца.

ААН заявіла, што вывязе сваіх работнікаў зь Лібіі. Вялікая Брытанія, пасьля нападу на яе пасольства ў Трыпалі, выслала зь Лёндану лібійскага амбасадара.

Раней НАТО адпрэчыла закіды ў спробе забіць Муамара Кадафі, заявіўшы, што авіяўдары наносяцца па вайсковых аб'ектах, у тым ліку камандных пунктах – а "не па канкрэтных асобах".
XS
SM
MD
LG