Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Ладуцька: у насельніцтва 12-14 мільярдаў даляраў


Мікалай Ладуцька
Мікалай Ладуцька
"Валюты ў краіне дастаткова, — заявіў журналістам старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька 1 траўня на сьвяточным мітынгу Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў Менску. — Сёньня ўжо і "залежныя", і незалежныя эканамісты кажуць, што ў беларускага насельніцтва сфармаваныя накапленьні ў 12-14 мільярдаў даляраў".

Кіраўнік гарадзкіх уладаў нагадаў, што ў мінулую пятніцу прэм'ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч быў зь візытам у Салігорску (Менская вобласьць), на закладцы новага заводу мінэральных угнаеньняў. "Беларуская калійная кампанія ўстойліва працуе ў партнэрстве з расейскімі кампаніямі, — паведаміў Ладуцька. — І сотні тысяч тон штомесяц адгружаюцца спажыўцам — яны расплачваюцца валютай, якая паступае ў Нацыянальны банк. Але мы кажам пра іншае: сёньня за валюту мы купляем нафту, газ, мэдыкамэнты. У каго зь менчукоў сёньня дома не было гарачай вады, была адключаная электраэнэргія, зімой заставаліся халоднымі батарэі? Чатыры дні выходных — людзі выяжджалі за горад. 12 тон шашлыкоў куплена — мяса ж не падаражэла, як, дапусьцім, імпартныя шакалядкі, на 60%, праўда?

Начальнік ДАІ ГУУС паведамляў, што 3 траўня будзе ўзьнімаць два верталёты і сачыць, як у Менск зьяжджаюцца з усіх напрамкаў аўтамабілісты. Таму што, калі не рэгуляваць рух зь неба, то яны проста не заедуць. Дык што гэта, скажыце — які валютны крызіс?"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG