Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12-гадовы сьмяротнік зьдзейсьніў выбух у Афганістане


Выбух на рынку ў правінцыі Пакціка, на ўсходзе Афганістану, ахвярамі якога сталі 5 чалавек, уключна са сьмяротнікам, зьдзейсьніў 12-гадовы хлопчык.

Пра гэта паведамляюць мясцовыя ўлады. Мяркуецца, што мэтай нападу быў адзін зь мясцовых кіраўнікоў, які ў выніку выбуху загінуў. Пацярпелі больш за 10 чалавек.

У правінцыі Газні на паўднёвым захадзе Афганістану невядомы ў нядзелю адкрыў агонь па пастарунку паліцыі, забіўшы двух паліцэйскіх.

Напярэдадні афганскія талібы абвясьцілі аб пачатку "вясновага наступу", падчас якога яны маюць намер павялічыць колькасьць нападаў на вайсковыя і ўрадавыя аб'екты.
XS
SM
MD
LG