Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама заклікаў улады Бахрэйну правесьці палітычныя рэформы


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў улады Бахрэйну паважаць памкненьні грамадзян і правесьці рэформы.

У тэлефоннай размове з каралём Бахрэйну Хамадам аль-Халіфам Абама заявіў, што стабільнасьць гэтай астраўной дзяржавы "залежыць ад павагі да ўсеагульных правоў чалавека".

Вашынгтон зьяўляецца саюзьнікам Бахрэйну, улады якога крытыкуюць за прыгнёт апазыцыі. Чатырох удзельнікаў антыўрадавых выступаў нядаўна прысудзілі да сьмерці і яшчэ траіх - да пажыцьцёвага зьняволеньня за забойства паліцыянта. Праваабаронцы назвалі працэс палітычным.
XS
SM
MD
LG