Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праграма разьвіцьця ААН ня будзе разглядаць плян дапамогі Сырыі


Праграма разьвіцьця ААН адкладае разгляд пляну дапамогі Сырыі ў сувязі з палітычнай напружанасьцю ў краіне.

Такое рашэньне было прынята пасьля таго, як член Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Ілеана Рос-Лецінен жорстка раскрытыкавала плян дапамогі, заявіўшы, што прыступаць да яго рэалізацыі - значыць падтрымліваць рэжым сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада.

Супрацьстаяньне ўрадавых войскаў і дэманстрантаў працягваецца ў Сырыі ўжо шосты тыдзень, забітыя сотні чалавек.

У суботу, са словаў відавочцаў, урадавыя сілы абстрэльвалі горад Дэраа на поўдні краіны і ўзялі штурмам мячэць.
XS
SM
MD
LG