Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане землятрус магнітудай 5,4


На ўсходзе Казахстану сёньня раніцай адбыўся землятрус магнітудай 5,4.

Паводле зьвестак Геалягічнай службы ЗША, эпіцэнтар разьмяшчаўся за 71 кілямэтар ад Алма-Аты на глыбіні 20 кілямэтраў.

У горадзе трэсьліся будынкі, аднак зьвестак пра разбурэньні не паступала.

У 1887 годзе горад Верны, як тады звалася Алма-Ата, быў амаль цалкам разбураны пры землятрусе.
XS
SM
MD
LG