Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: Салех адмовіўся падпісаць плян перадачы ўлады


Прэзыдэнт Алі Абдала Салех
Прэзыдэнт Алі Абдала Салех
Емэнская апазыцыя асудзіла прэзыдэнта Алі Абдалу Салеха за адмову прыняць плян перадачы ўлады, прапанаваны міжнароднымі пасярэднікамі. Як паведаміў прадстаўнік емэнскай апазыцыі са спасылкай на Раду супрацоўніцтва краінаў Пэрсыдзкай затокі, Салех адмовіўся падпісаць прапанаваны дакумэнт у якасьці прэзыдэнта. Ён заявіў, што будзе дзейнічаць толькі як лідэр кіроўнай партыі.

Пасьля гэтага прадстаўнік Рады супрацоўніцтва пакінуў Емэн. Раней у суботу емэнскія ўлады паведамілі, што ў сутыкненьнях у горадзе Адэне на поўдні краіны загінулі два салдаты і тры цывільныя жыхары. 20 чалавек былі параненыя.
XS
SM
MD
LG