Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сірыі ў сутыкненьнях загінулі чацьвёра


У горадзе Дэраа на поўдні Сірыі сёньня загінулі чатыры чалавекі, калі ўрадавыя войскі захапілі мячэць Амары, якая з пачатку тыдня знаходзілася пад кантролем апазыцыі. Паведамляецца, што ў горад, які лічыцца цэнтрам пратэстнага руху, сёньня былі ўведзеныя вайсковыя падразьдзяленьні і бронетэхніка.

Паводле праваабаронцаў, учора ў Сірыі ў часе дэманстрацый з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта ў сутыкненьнях з сіламі бясьпекі загінулі больш як 60 чалавек.

У пятніцу ЗША абвясьцілі пра ўвядзеньне санкцыяў супраць Сірыі. Прадстаўнікі Эўразьвязу дасягнулі папярэдняй дамоўленасьці пра ўвядзеньне эмбарга на пастаўку ў Сірыю зброі.

Рада ААН у справе правоў чалавека асудзіла рэпрэсіі супраць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці ў Сірыі.
XS
SM
MD
LG