Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі вайсковец загінуў у Іраку


На поўдні Іраку напярэдадні пры правядзеньні апэрацыі загінуў амэрыканскі вайсковец. Пра гэта ў суботу паведаміла міністэрства абароны ЗША. Ніякіх падрабязнасьцяў пакуль няма.

З пачатку вайны ў Іраку у 2003 годзе там загінулі 4452 амэрыканскіх вайскоўца.
XS
SM
MD
LG