Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО чакае ад Кадафі спыненьня агню


Будынак непадалёку ад Трыпалі
Будынак непадалёку ад Трыпалі
НАТО чакае ад лібійскага лідэра Муамара Кадафі канкрэтных дзеяньняў, а ня толькі заклікаў да перамоваў.

Як заявіў на ўмовах ананімнасьці высокапастаўлены прадстаўнік Паўночнаатлянтычнага Зьвязу, войскам Кадафі неабходна спыніць агонь і выконваць перамір'е.

У ноч на суботу лібійскі лідэр Муамар Кадафі выступіў з тэлевізійным зваротам, у якім заклікаў да спыненьня агню ўсе ўцягнутыя ў канфлікт бакі, у тым ліку паўстанцаў і сілы міжнароднай кааліцыі.

Прадстаўнік НАТО падкрэсьліў, што ўсяго за некалькі гадзінаў да тэлезвароту верныя Кадафі сілы абстралялі горад Місурата – апірышча паўстанцаў на захадзе краіны, у выніку чаго некалькі чалавек загінулі.
XS
SM
MD
LG