Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прынц Ўільям прыехаў на сваё вясельле


Прынцы Ўільям і Гары
Прынцы Ўільям і Гары
Прынц Ўільям прыбыў у Ўэнстмінстэрскае абацтва, дзе неўзабаве пачнецца цырымонія заключэньня яго шлюбу з Кэйт Мідлтан. Яго суправаджае малодшы брат, прынц Гары, які будзе сьведкам на вясельлі. Гары таксама мае ў сябе залаты пярсьцёнак , які жаніх надзене нявесьце. Ўільям апрануты ва ўрачыстую ўніформу ірляндзкай гвардыі: на ім чырвоны мундур з сіняй стужкай і чорныя штаны. На працягу ўсёй трасы аўтамашыну суправаджалі нахтняльныя воклічы гледачоў, гучалі званы.

Сёньня абнародаваны ўказ каралевы, паводле якога прынц Ўільям і яго будучая жонка атрымліваюць тытулы герцага Кэмбрыджскага і герцагіні Кэмбрыджскай. Указ уступіць у сілу пасьля цырымоніі заключэньня шлюбу.
XS
SM
MD
LG