Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтамабіль дае чалавеку пачуцьцё свабоды


Адзін з арганізатараў акцыі Арцём Шаркоў
Адзін з арганізатараў акцыі Арцём Шаркоў
Інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова "За Аўто" дала старт чарговай акцыі супраць павышэньня цэнаў на паліва — "Стоп-бэнзін 2". Мерапрыемствы супраць падвышэньня коштаў на паліва прайшлі ў 12 гарадах Беларусі, у іх узялі ўдзел незадаволеныя аўтакіроўцы. Ініцыятары акцыі заклікалі кіроўцаў запраўляць па два літра паліва, расплочваючыся дробнымі купюрамі. Старшыня аб'яднаньня "За Аўто" Арцём Шаркоў быў затрыманы неўзабаве пасьля пачатку акцыі, але пазьней выпушчаны.





Знаткевіч: Перад акцыяй вас затрымала міліцыя. Як яны тлумачылі – за што?

Шаркоў: Мяне затрымалі пад час акцыі: я пасьпеў прыехаць і адкрыць акцыю а 18-й гадзіне, і потым мяне затрымаў АМАП – для высьвятленьня асобы, для праверкі, ці не знаходжуся я ў вышуку, і пратрымалі літаральна гадзіну пятнаццаць. Пасьля чаго ветліва падвезьлі назад да маёй машыны на заправачную станцыю.

Знаткевіч: Як ацэньваеце акцыю, наколькі яна была пасьпяховая?

Шаркоў: Улічваючы тыя меры, якія прадпрымаліся дзеля таго,каб акцыі не было, а ўсё ж сабралася дастаткова народу – пры тым, што і запал прайшоў: усё ж больш за месяц прайшло пасьля апошняга падвышэньня – я лічу акцыю дастаткова пасьпяховай. Яна праходзіла ў розных гарадах: і мы на сябе зьвярнулі ўвагу, у тым ліку і дзяржаўных ворганаў, зь якімі мы зараз вядзем перамовы па праблеме павышэньня кошту на паліва.

Знаткевіч: Але ж цэны на паліва паўсюль высокія – у Эўропе яшчэ вышэй.

Шаркоў: У Эўропе і заробкі іншыя. Чаму праводзіцца гэтая акцыя? Яна не палітычная, яна ў першую чаргу сацыяльнага характару, і праводзіцца, каб зьвярнуць увагу на дысананс, які сёньня існуе. Гэта вялікая розьніца паміж заробкамі і выдаткамі людзей. І кошт аднаго літра бэнзіну вельмі сур'ёзна б'е па кішэні людзей, улічваючы, што сярэдні даход, які дэкляруецца дзяржавай -- 500 даляраў, а ёсьць і рэальны – які атрымлівае большасьць людзей – каля 350 даляраў. І гэты даход зьяўляецца недастатковым, каб нармальна жыць, ня кажучы аб тым, каб яшчэ купляць бэнзін. А ўзровень аўтамабілізацыі ў РБ, мабыць, самы высокі сярод краінаў СНД.

Грамадзкі транспарт перапоўнены, ён не спраўляецца з пасажырапатокам. Таму толькі асабістыя машыны могуць чымсьці дапамагчы. І потым: аўтамабіль дае чалавеку пачуцьцё свабоды. Калі чалавек сядае за руль, ён свабодны на дадзены момант ад усіх іншых абставінаў – акрамя іншых кіроўцаў на дарозе. І адмовіцца ад гэтага людзі ня могуць.

Фотарэпартаж з акцыі ТУТ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG