Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у менскай лазьні: ёсьць ахвяры


Дзьве жанчыны загінулі і чатыры былі параненыя пры выбуху паравога катла ў менскай лазьні, паведаміў БелТА памочнік начальніка Менскага гарадзкога ўпраўленьня МНС Віталь Дамбоўскі.

Паводле яго, сёньня ў 16.25 у менсакую службу выратаваньня паступіла паведамленьне аб выбуху на тэрыторыі ЗАТ «Соф Автоминск». Выбух адбыўся ў двухпавярховым цагляным будынку, разьмешчаным па вуліцы Алешава. На першым паверсе будынку – аўтамыйка, на другім – бытавыя памяшканьні і фізкультурна-аздараўленчы цэнтар з лазьняй.


Першыя падразьдзяленьні МНС прыбылі да месца здарэньня празь дзьве хвіліны.

Як высьветлілася, у лазьні на другім паверсе будынку адбыўся выбух паравога катла, у выніку чаго абрынуліся канструкцыі на плошчы каля 30 кв.м. Пад заваламі апынуліся шасьцёра жанчын, якія ў момант выбуху знаходзіліся ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе.

Выратавальнікі дасталі з-пад завалаў усіх пацярпелых, у дваіх зь іх мэдыкі на месцы канстатавалі сьмерць. Чацьвёра жанчын шпіталізаваныя з рознымі траўмамі. Яшчэ два чалавекі, якія знаходзіліся ў момант выбуху на другім паверсе будынку, самастойна выбраліся з-пад завалаў.

На месцы здарэньня працягваецца разбор завалаў, працуюць спэцыялісты МНС, пракуратуры і міліцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG