Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГАТЭ: Сырыя спрабавала збудаваць ядзерны рэактар


Будынак, зьнішчаны ізраільскім авіяўдарам, дзе, паводле МАГАТЭ, будаваўся сырыйскі ядзерны рэактар
Будынак, зьнішчаны ізраільскім авіяўдарам, дзе, паводле МАГАТЭ, будаваўся сырыйскі ядзерны рэактар
Кіраўнік МАГАТЭ Юкія Амана сёньня заявіў, што Сырыя спрабавала пад сакрэтам збудавам ядзерны рэактар. Выступаючы сёньня ў Парыжы, Амана сказаў, што аб'ект, зьнішчаны ў Сырыі ізраільскай авіяцыяй пяць гадоў таму, быў «рэактарам у стадыі пабудовы». Раней МАГАТЭ выказвала меркаваньне, што зьнішчаны аб'ект мог быць рэактарам. Аднак сёньня міжнароднае агенцтва ўпершыню выказалася наконт гэтага з поўнай упэўненасьцю.

Сырыя, якая ад 2008 году адмаўлялася дапусьціць інспэктараў МАГАТЭ на гэты аб'ект, адмаўляе цьверджаньні пра тое, што аб'ект меў нейкае дачыненьне да ядзернай тэхналёгіі.
XS
SM
MD
LG