Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Картэр: Пхэньян гатовы да перамоваў


Дж.Картэр сустракаецца з кіраўніком юаўночнакарэйскага парлямэнту Кім Ён Намам
Дж.Картэр сустракаецца з кіраўніком юаўночнакарэйскага парлямэнту Кім Ён Намам
Былы прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр паведаміў, што паўночнакарэйскі лідэр Кім Чон Ір выказаў гатовасьць без папярэдніх умоваў правесьці перамовы «на любую тэму» з Паўднёвай Карэяй і Злучанымі Штатамі. Картэр, які наведаў КНДР разам з трыма былымі эўрапейскімі прэзыдэнтамі, сказаў сёньня, што ён ня бачыўся з Кім Чон Ірам, але атрымаў ад яго ліст.

Сёньня Картэр выступіў перад журналістамі ў Паўднёвай Карэі, куды ён прыехаў пасьля трохдзённага візыту на камуністычную Поўнач. Мэтай візыту было аслабленьне напружанасьці паміж паўночнай і Паўднёвай Карэяй, заахвочаньне да ядзернага раззбраеньня і абмеркаваньне нястачы харчаваньня ў Паўночнай Карэі.
XS
SM
MD
LG