У Аўганістане ўсе 9 чалавек, якія загінулі ў сераду ў выніку страляніны, якую распачаў аўганскі пілёт, былі грамадзянамі ЗША. Гэта пацьвердзілі прадстаўнікі Пэнтагону і ўдакладнілі, што былі забітыя восем вайскоўцаў і адзін цывільны служачы. Перастрэлка адбылася на тэрыторыі трэніровачнага цэнтру побач зь міжнародным аэрапортам Кабулу. Паводле дадзеных міністэрства абароны Аўганістану, той, які страляў і якога забілі сустрэчным агнём, быў вэтэранам аўганскіх вайскова-паветраных сілаў. У міністэрстве адзначылі, што страляніне папярэднічала спрэчка.
У сваю чаргу талібы цьвердзяць, што страляў па амэрыканцах іхны баявік, пераапрануты ў вайсковую форму.
У сваю чаргу талібы цьвердзяць, што страляў па амэрыканцах іхны баявік, пераапрануты ў вайсковую форму.