Міністар эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў сёньня расказаў журналістам, што цэны на харчаваньне будуць «збалянсаваныя» да сярэдзіны году.
Чыноўнік патлумачыў, што ў цяперашніх умовах цэны на прадукты маюць «спэкулятыўны і дэвальвацыйны характар». Аднак спадар Снапкоў выказаў спадзяваньне, што паводле законаў эканомікі тавар павінен каштаваць столькі, колькі за яго гатовы заплаціць пакупнік.
Аднак экспэрты кажуць, што выснова гэтая неадназначная: яе можна ўспрыняць і так, што цэны на харчаваньне яшчэ не дасягнулі крытычнай адзнакі і могуць не «збалянсавацца», а падскочыць яшчэ больш.