Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Емэне пачалася акцыя грамадзянскага непадпарадкаваньня


Салдаты разганяюць дэманстрацыю ў Емэне
Салдаты разганяюць дэманстрацыю ў Емэне
У некаторых гарадоў Емэна сёньня пачаліся дэманстрацыі з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдалы Салеха.

Шмат якія крамы, школы і ўстановы зачыненыя пасьля таго, як апазыцыя заклікала пачаць кампанію грамадзянскага непадпарадкаваньня.

У горадзе Аден на поўдні краіны ў сутыкненьнях дэманстрантаў з паліцыяй адзін чалавек загінуў, некалькі параненыя.

На мінулым тыдні прэзыдэнт Емэну пагадзіўся з плянам перадачы ўлады, які прапанавалі дзяржавы Пэрсыдзкай затокі. Аднак ніякіх пісьмовых дамоўленасьцяў пакуль што не дасягнута. Частка апазыцыі пратэстуе супраць гэтага пляну, патрабуючы неадкладнай адстаўкі Салеха і перадачы яго пад суд.
XS
SM
MD
LG