Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун выказаў заклапочанасьць гвалтам супраць дэманстрантаў у Сырыі. З такой заявай ён выступіў у аўторак у часе кансультацыяў Рады Бясьпекі ААН па сытуацыі ў гэтай краіне.
Ніякай рэзалюцыі па выніках кансультацыяў прынята не было, але пасяджэньне працягнецца сёньня.
Паводле дыпляматаў, што бралі ўдзел у паседжаньні, Расея і Сырыя наўрад ці падтрымаюць жорсткую рэзалюцыю па Сырыі.
У аўторак у прымесьці Дамаску і шэрагу іншых сырыйскіх гарадоў паліцыя затрымала сотні прыхільнікаў апазыцыі.
За шэсьць тыдняў пратэстаў у краіне забітыя прынамсі 400 чалавек.