Дзяржавы павінны паведамляць грамадзянам усю праўду пра тэхнагенныя катастрофы, -- заявіў прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў у выступе на цырымоніі ў Чарнобылі з нагоды 25-х угодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У СССР інфармацыя пра катастрофу 26 красавіка 1986 году, якая абрушылася на значныя тэрыторыі Беларусі, Украіны і Расеі, зьвілася толькі на трэці дзень.
У жалобных мерапрыемствах ва Ўкраіне сёньня бралі ўдзел расейскі і ўкраінскі прэзыдэнты Дзьмітры Мядзьведзеў і Віктар Януковіч. Беларускі прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка наведваў пацярпелыя ад чарнобыльскай катастрофы на тэрыторыі Беларусі.
Выканаўчы дырэктар міжнароднай прыродаахоўнай арганізацыі «Грынпіс» Кумі Найду, які сёньня таксама наведаў былую Чарнобыльскую АЭС заявіў:
«Гэта трагедыя яшчэ працягваецца. Тое, што адбываецца на АЭС «Фукусіма-Даічы», сьведчыць пра тое, што сьвет не зрабіў высноваў з чарнобыльскай катастрофы, і цяпер настаў час нам дзейнічаць. Сытуацыя, якая складваецца, прымушае задумацца пра пераход да экалягічна чыстых, аднаўляльных крыніцаў энэргіі і адмовіцца ад вар'яцкай ідэі разьвіваць ядзерную энэргетыку».