Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сарказі і Бэрлюсконі за рэформу Шэнгена


Італія і Францыя ня будуць выходзіць з Шэнгенскага пагадненьня аб свабодным перамяшчэньні людзей па краінах ЕЗ, аднак выступаюць за яго рэфармаваньне.

Пра гэта заявілі прэм'ер-міністар Італіі Сільвіё Бэрлюсконі і прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі па выніках перамоў у Рыме. Галоўнай тэмай сустрэчы стала сытуацыя, якая склалася ў сувязі з рэзкім павелічэньнем патоку нелегальных імігрантаў з краінаў Паўночнай Афрыкі. Італія прадставіла многіх зь іх часовы від на жыхарства, што выклікала рэзкае незадавальненьне Францыі. Парыж абвінаваціў Рым у спробе пазбавіцца сваёй адказнасьці.

Паводле Сарказі, у "выключных абставінах " неабходныя папраўкі да Шэнгенскіх пагадненьняў -- датычныя, у прыватнасьці, узмацненьня кантролю на межах паміж краінамі ЕЗ. Парыж і Рым прадставяць свае прапановы на разгляд Эўракамісіі.
XS
SM
MD
LG