Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замест акцыі — у міліцыю


Хрыстафор Жаляпаў
Хрыстафор Жаляпаў
Віцебскага каардынатара руху "За свабоду" Хрыстафора Жаляпава тэрмінова выклікалі ў міліцыю. Ён адмовіўся йсьці бяз позвы на гутарку "пра недапушчальнасьць правядзеньня несанкцыянаванай акцыі" да ўгодкаў аварыі ў Чарнобылі.

Хрыстафор Жаляпаў распавёў, што яго выклікалі ў пастарунак праз тэлефон і прызначылі сустрэчу ў Першамайскім РАУС на 17. 00. Тым часам у 17.30 на плошчы Свабоды ў Віцебску меркавалі сабрацца мясцовыя актывісты, каб супольна прыняць зварот да ўрадаў Расеі і Беларусі пра недапушчальнасьць будаўніцтва новай, Астравецкай АЭС.

Якраз гэтая падзея і стала падставай для прэвэнтыўнага выкліку ў пастарунак, кажа Хрыстафор Жаляпаў:

"Мне пачалі ўпікаць, што я празь незалежныя СМІ запрашаю жыхароў Віцебску на несанкцыянаваную акцыю. Мы падавалі заяўку ў Чыгуначную раённую адміністрацыю, каб нам дазволілі правесьці жалобны мітынг у Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў, але нам адмовілі з надуманых прычын. Тлумачыць усе гэта ў міліцыі я буду толькі тады, калі мне дашлюць афіцыйную позву".

Спадар Жаляпаў перакананы, што ў Першамайскі РАУС яго выклікаюць дзеля таго, каб ён ня трапіў у 17.30 на сустрэчу з аднадумцамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG