Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя на канцэрце “Ляпіса Трубецкога” на волі


Гурт "Ляпіс Трубецкой"
Гурт "Ляпіс Трубецкой"

Больш за тры гадзіны прабылі ў Ленінскім адзьдзеле міліцыі Магілёва трое маладых людзей, якія разгарнулі на канцэрце гурту “Ляпіс Трубецкой” бел-чырвона-белыя сьцягі.

Станіслава Сенакосава, Віталя Маркава ды Аляксандра Цітова затрымалі ў 21.30, а выпусьцілі каля гадзіны ночы.

“Калі музыкі пачалі выконваць кампазыцыю “Freedom Belarus” я разгарнуў сьцяг. Да мяне адразу ж падбеглі амапаўцы заламалі рукі, ударылі пад дых і зацягнулі ў машыну. Потым ў яе запіхнулі Віталя Маркава ды Аляксандра Цітова. У міліцыі на нас склалі пратакол апытаньня, копію якога нам адмовіліся даваць. Нам сказалі, што мы пастаўленыя на фота-відэаўлік”, - паведаміў па вызваленьні Станіслаў Сенакосаў.

Дапытваў хлопцаў старшы лейтэнант Вячаслаў Акуліч. Па сканчэньні канцэрту міліцыянты вышуквалі й ненадоўга затрымлівалі маладых людзей, у якіх на вопратцы ды заплечніках была нацыянальная сымболіка — невялікія бел-чырвона-белыя сьцяжкі й “Пагоні”. Паводле відавочцаў, агулам затрымалі каля дваццаці чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG