Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі пікет у Празе завяршыўся


Пікет каля Палацу Кангрэсаў
Пікет каля Палацу Кангрэсаў

Пікет беларусаў каля Палацу Кангрэсаў скончыўся якраз у той час, калі ў палац пачала прыяжджаць большасьць афіцыйных дэлегацыяў. Удзельнікі пікету згарнулі транспаранты і разышліся.


Мы ўжо бачылі прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева, які прыехаў зь вялікай сьвітай. Раней ў Палац кангрэсаў прыехалі прэм'ер-міністар Чэхіі Мірэк Тапаланэк. Таксама мы назіралі, як пад'ехала беларуская дэлегацыя, і ў Палац прайшлі першы віцэ-прэм'ер Ўладзімер Сямашка і пасол Беларусі пры Эўразьвязе Ўладзімер Сянько.

Я пасьпеў спытаць спадара Сямашку, чаго ён чакае ад саміту, але віцэ-прэм'ер не адказаў -- ці нічога не чакае, ці проста ня меў часу на адказ.

Фотарэпартаж

Шэсьце да Палацу Кангрэсаў з плошчы Палацкага суправаджаюць паліцыянты


Вакол Палаца Кангрэсаў працуюць чэскія "Антыканфліктныя каманды"


У вокнах уваходу ў Палац Кангрэсаў адбіваюцца бел-чырвона-белыя сьцягі, якія трымаюць пікетоўцы

Такім беларускі пікет бачылі кіроўцы машын, якія праяжджалі побач з Палацам Кангрэсаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG