Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усходняе партнэрства запоўніць „вакуўм” між ЭЗ і Расеяй


Аляксандар Вондра
Аляксандар Вондра

Намесьнік прэм’ер-міністра Чэхіі Аляксандар Вондра сказаў у інтэрвію агенцтву Reuters, што праграма Ўсходняга партнэрства, якая будзе афіцыйна запачаткаваная на саміце Эўразьвязу і шасьці постсавецкіх краінаў у Празе заўтра, імкнецца прадухіліць узьнікненьне палітычнага вакуўму на абшары, які яшчэ не гатовы да поўнай інтэграцыі з Эўразьвязам.

“Мэтай Усходняга партнэрства зьяўляецца супрацоўніцтва паміж ЭЗ і ўсходнімі суседзямі ў часе, калі, з аднаго боку, яны яшчэ не гатовыя да сяброўства ў Эўразьвязе, а з другога - сам Эўразьвяз усё яшчэ пераварвае сваё вялікае пашырэньне, якое адбылося некалькі гадоў таму, і мусіць яшчэ мець справу з Балканамі, перш чым пачне разьбірацца з усходам” - сказаў А.Вондра і дадаў: “Нашая мэта - пазьбегчы замарожаньня адносін з усходнімі партнэрамі, прадухіліць узьнікненьне нейкага вакуўму паміж ЭЗ і Расеяй”.

Вондра адкінуў абвінавачаньні Масквы, што пры дапамозе Ўсходняга партнэрства Эўразьвяз імкнецца стварыць сваю “зону ўплыву” на былой савецкай тэрыторыі, якую Масква надалей лічыць сваім панадворкам.

“Усходняе партнэрства не датычыць зонаў уплыву, яно абапіраецца на добраахвотнасьць і вольную волю абодвух бакоў” - падкрэсьліў чэскі віцэ-прэм'ер.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG