Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другі дзень галадоўкі ва ўправе Партыі БНФ


Другі дзень ва ўправе Партыі БНФ працягваецца галадоўка салідарнасьці з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Юр’ем Лявонавым і Ўладзімерам Асіпенкам.

Ва ўправе ўвечары пабыла нашая карэспандэнтка.

Ва ўправе галадоўнікам выдзелены невялікі пакойчык, мы падлічылі так дакладна - мэтраў 14-ць. У пакоі вісяць бел-чырвона-белы сьцяг і ўкраінскі, партрэты палітвязьняў, расьцяжка "Галадоўка", эмблема "Маладога фронту", партрэты, тры кампутары, некалькі спальнікаў.

Дарэчы, тут шмат кветак - цюльпаны, нарцысы, гвазьдзікі. Відаць, гэта наведнікі прыносілі. Кніжкі. "Новы запавет", Акудовіч...

Толькі што ва ўправе было шмат людзей, але тут жалезная дысцыпліна. Увечары ўсе пакідаюць памяшканьне. І вось зараз тут асноўныя пяць галадоўнікаў - Наста Палажанка, Арцём Дубскі, Мікола Дземідзенка, Андрусь Цянюта, Яўген Скрабец сёньня далучыўся.

Быў Андрэй Кім, але, кажуць пайшоў у царкву. Тут знаходзяцца і Лявон Баршчэўскі. Праўда спадар Лявон сёньня быў на занятках, распавёў вельмі цікавую гісторыю. У Ждановічах быў сэмінар і заняткі, там смажылі мяса на грылі. Але ён выключыў усе рэцэптары і ні на якія пахі не рэагаваў.

Шмат вады, але вось норму два з паловаю літры галадоўнікі яшчэ не выпіваюць. Не пацягнулі.

Дарэчы, нават на пляшках эмблема "Малады фронт". Наста Палажанка сказала "Свабодзе", што адчувае сябе добра, настрой бадзёры… Толькі другія суткі, таму нічога ня станецца ў бліжэйшы час. Галоўнае – маральны дух, астатняе – будзе.

Гл. таксама - На Кастрычніцкай чацьвёрты дзень — акцыя салідарнасьці

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG