Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У нас любога невінаватага могуць ператварыць у вінаватага”


Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 1 траўня, пятніцу.

Сустрэча кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з папам рымскім Бэнэдыктам ХVІ — адна з тэмаў, якую працягваюць абмяркоўваць слухачы “Свабоды”:

Мікола Цяліца, Менск: “Міколка, сын Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, падарыў папу рымскаму буквар на расейскай мове. Аднак было б добра, каб Міколка падарыў і бацьку буквар на нашай роднай беларускай мове. Каб Аляксандар Рыгоравіч мог вывучыць сваю родную беларускую мову, дадзеную нам, беларусам, Богам і гісторыяй”.

Спадар: “Лукашэнка мог бы правесьці сустрэчу ня толькі паміж рымскім папам і расейскім патрыярхам, але і запрасіць прадстаўнікоў пратэстанцкіх канфэсій. А нагодай да сустрэчы можа быць Сьвятая Тройца. Чаму трэба абавязкова запрасіць прадстаўніка пратэстантаў? Таму што ў пратэстанцкіх цэрквах фармальна існуе свабода слова, кожны шараговы вернік мае права выказаць сваё меркаваньне, калі яно не супярэчыць агульнапрынятаму”.

Выказваньне камэнтуе палітоляг Аляксандар Класкоўскі:

“Аўтар гэтага тэлефанаваньня, пэўна, усур’ёз і ў міжканфэсійным пляне ўспрыняў ідэю беларускага афіцыйнага кіраўніка: зьвесьці на беларускай зямлі прадстаўнікоў дзьвюх канфэсій — праваслаўнай і каталіцкай. Аднак для палітолягаў і экспэртаў відавочна, што гэта чыста палітычны праект. І гэты чалавек, які некалі называў сябе праваслаўным атэістам, ён як палітык і прагматык хоча атрымаць для сябе піяраўскія дывідэнды. І, дарэчы, Маскоўская патрыярхія ўжо даволі рэзка і адмоўна адрэагавала на гэтую ініцыятыву. Даўшы зразумець, што пасярэднікі ў такіх пытаньнях не патрэбныя, што гэта пытаньні канцэптуальныя”.

Працягваем праграму іншымі выказваньнямі.

Спадар: “Цікава, на якой падставе, па якіх законах, парамэтрах Аляксандар Рыгоравіч вызначае, хто вораг народа, а хто яшчэ не дацягнуў да такога званьня? З такім жа посьпехам яго самога можна абвясьціць ворагам народа”.

Віктар Буто, Менск: “Пра найбольш нэгатыўныя зьявы, якія маюцца ў Менску. Адсутнасьць стоадсоткавага правасудзьдзя і справядлівасьці для любога грамадзяніна, які жыве ці знаходзіцца ў Менску. Любога невінаватага грамадзяніна могуць улады ператварыць у любы час у вінаватага і пазбавіць яго любых канстытуцыйных правоў і свабод. Улады і іх непрыстойныя прадстаўнікі і пасярэднікі прымушаюць усіх жыць не па законах, а па паняцьцях”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG