Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“1 траўня – як Новы год”


У Горадні першатравеньскі мітынг правялі ўлады. Чаму незалежны прафсаюз самага буйнога прадпрыемства гораду — “Азоту” — у ім ня ўдзельнічаў?

Гаворыць кіраўнік Незалежнага прафсаюзу Сяргей Антусевіч:

“Удзельнічаць у афіцыйным мітынгу няма ніякага сэнсу, таму што людзей туды заганяюць згодна з разнарадкай. Ёсьць гэтая разнарадка й на нашым прадпрыемстве, на “Азоце”, і ва ўсіх установах гораду. Таму, скажам так, дыскрэдытаваць сябе, згаджаючыся ўдзельнічаць у гэтым мерапрыемстве, я ня бачу сэнсу”.

Карэспандэнт: “А сёлета вы неяк адзначаеце сьвята, ці ўвогуле — ніяк?”

Антусевіч: “Мы толькі ў коле актывістаў і размаўляем. Фактычна гэта такі дзень, як Новы год, атрымліваецца: правялі, адзначылі ў сваім коле, чаго мы дасягнулі за гэты год, чаго мы вартыя і чаго будзем дамагацца ў будучыні”.

Раней можна было бачыць сьцягі Незалежнага прафсаюзу “Азоту” на афіцыйным першатравеньскім мітынгу. Але ў чыноўніцкіх кабінэтах былі размовы пра тое, што калі Незалежны прафсаюз прыходзіць асобна ад афіцыйнага прафсаюзу прадпрыемства, то ён павінен асобна і падаваць заяву на ўдзел у мітынгу. У выніку паплечнікі Сяргея Антусевіча вырашылі ўвогуле ня ўдзельнічаць у мітынгах, якія праводзяць улады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG