Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна ў Баку: 13 ахвяраў


13 чалавек загінулі 30 красавіка ў сталіцы Азэрбайджану Баку, дзе нападнік распачаў страляніну на тэрыторыі мясцовай нафтавай акадэміі.

Паведамляецца, што агонь зь пісталета адкрыў 29-гадовы грамадзянін Грузіі – нацыянальнасьцю азэрбайджанец, які не зьяўляўся студэнтам акадэміі.

Страляніна ў Баку

Страляніна пачалася яшчэ на вуліцы – першая ахвяра была забітая ля параднага ўваходу ў акадэмію. Затым забойца зайшоў у буфэт, дзе зрабіў некалькі стрэлаў, пасьля падняўся на пяты паверх будынку акадэміі, дзе страляў па ўсіх, хто трапляўся яму на дарозе. Паводле сьведкаў, нападнік двойчы перазараджаў абойму. Апошнім стрэлам ён пакончыў з сабою.

Матывы нападніка пакуль што ня ясныя – інфармацыя пра яго сварку з студэнтамі не пацьвярджаецца. Месца трагедыі ачэпленае, працуе сьледчая група.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG