Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты шукаюць праўды ў генпракуратуры


Генэральны пракурор Рыгор Васілевіч
Генэральны пракурор Рыгор Васілевіч

Прадстаўнікі грамадзкага дэмакратычнага рух зьвярнуліся ў генэральную пракуратуру з просьбай узяць пад свой кантроль расьсьледаваньні ў справе выкраданьня і зьбіцьця моладзевых актывістаў.

У звароце апісваюцца падрабязнасьці інцыдэнтаў, што адбыліся 19 сьнежня зь лідэрам руху “Маладая Беларусь” Артурам Фінькевічам, праз два месяцы зь Мікітам Красновым, а 25 сакавіка — з намесьніцай старшыні “Маладога фронту” Настай Палажанкай і актывістам арганізацыі Дзянісам Карновым.

Падпісанты звароту, сярод якіх лідэр руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, Аляксандр Казулін, Павал Севярынец, Уладзімер Някляеў, Сяргей Законьнікаў, Мечыслаў Грыб ды іншыя вядомыя грамадзкія дзеячы, просяць генэральнага пракурора пракантраляваць ход расьсьледаваньня гэтых спраў.

Копіі звароту адаслалі ў МУС, Адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі, АБСЭ, Эўракамісію, эўрапейскія пасольствы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG