Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябры БХД патрабуюць пэўнасьці


Сябры аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі намагаюцца, каб бліжэйшым часам чыноўнікі Міністэрства юстыцыі або зарэгістравалі іхную партыю, або далі пэўны адказ з пазначэньнем прычынаў у выпадку нерэгістрацыі.

Пасьля ўстаноўчага зьезду БХД, які адбыўся напрыканцы лютага, у Мін’юст былі накіраваныя дакумэнты на рэгістрацыю партыі. Пасьля гэтага заяўнікі і дэлегаты зьезду атрымлівалі званкі, а некаторыя — пагрозы з боку адміністрацыі прадпрыемстваў і супрацоўнікаў ідэалягічных аддзелаў райвыканкамаў, каб адмаўляліся ад сваіх подпісаў.

Мін’юст урэшце адмовіўся зарэгістраваць БХД, але ў той жа дзень прыпыніў сваё ж рашэньне на няпэўны час.

22 красавіка сустаршыні аргкамітэту БХД абвясьцілі Мін’юсту ўльтыматум з патрабаваньнем патлумачыць свае рашэньні.

Для нас самае галоўнае — дабіцца рэгістрацыі партыі.
Сябра ўправы аргкамітэту БХД Валерыя Чарнаморцава: “Пасьля таго як адказу ад Мін’юсту не паступіла ў трохдзённы тэрмін, у суботу, 25-га, падалі скаргу ў Вярхоўны суд. Мы хочам нарэшце атрымаць адказ, хочам дабіцца ад Мін’юсту выкананьня закону. Канечне, для нас самае галоўнае — дабіцца рэгістрацыі партыі”.

Тым часам сябры БХД дамагліся, каб пракуратура забараніла рэкляму акультызму. Раней менавіта сябры БХД паставілі пытаньне аб забароне рэклямы на паслугі магаў і астролягаў. Пракуратура задаволіла іхную просьбу, і рэкляму забаранілі.

Але пасьля гэтага ў газэтах і на тэлебачаньні зноў зьявілася такая рэкляма, але пад іншымі шыльдамі — кшталту “Жаночая лінія”, або “Мужчынская кансультацыя”, і г.д. Сябры БХД зьвярнуліся ў пракуратуру і зноў дамагліся забароны рэклямы акультызму.

Тацьцяна Шамбалава
Міністэрства гандлю даслала прадпісаньні “Комсомольской правде” і газэце “Ва-банк’”, каб тыя перасталі друкаваць закамуфляваную рэкляму астролягаў і варажбітоў.

Тацьцяна Шамбалава:
Беларускія хрысьціянскія дэмакраты бачаць небясьпеку ў астролягах, варажбітах.
“Беларускія хрысьціянскія дэмакраты бачаць небясьпеку ў астролягах, варажбітах, бо чалавек шукае дапамогі ў нейкіх цяжкіх складаных сытуацыях і зьвяртаецца да іх, а яму ад гэтага ніякай дапамогі няма. Гэта не вызваляе яго ад праблемаў і хваробаў.

Статыстыка псыхолягаў таксама сьведчыць пра тое, што псыхічны стан людзей пагаршаецца пасьля таго, як яны наведаюць гэтых варажбітоў“.

Цягам апошніх дзён у 30 гарадах Беларусі сябры БХД ладзілі пяцідзённую кампанію “Наш адказ на крызіс”: зьбіралі сродкі і адзеньне для жабракоў, раздавалі харчы беспрытульным, зьбіралі подпісы з патрабаваньнем вырашэньня эканамічных пытаньняў. За флэш-моб на Камароўскім рынку 25 сакавіка былі затрыманыя тры чалавекі. Маладыя людзі раздавалі насеньне морквы. Такім чынам яны раілі менчукам садзіць моркву, каб было што есьці падчас крызісу. Заўтра, 30 красавіка, яны наведаюць міліцыю, каб ім вярнулі забранае ў іх насеньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG