Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Вянок смутку” паплыў па Дзьвіне


Прадстаўнікі Віцебскай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў правялі традыцыйную акцыю, прысьвечаную ўгодкам Чарнобыльскай трагедыі – пусьцілі жалобны вянок па Дзьвіне.


На стужцы вянка актывісты зрабілі надпіс “Вам, загінулым, ад жывых”.

Такія акцыі каля будынка тэатру імя Якуба Коласа – там, дзе невялікая рэчка Віцьба ўпадае ў Дзьвіну – штогод праходзяць у Віцебску. На іх прыходзяць ня толькі апазыцыйныя актывісты, але й ліквідатары, якім давялося працаваць у Чарнобыльскай зоне.

Падчас такіх акцыяў апазыцыянэры звычайна не гавораць пра палітыку. Сёньня таксама прагучалі толькі кароткія ўспаміны пра трагедыю ў Чарнобылі, якая забрала жыцьці многіх беларусаў, прысутныя памаліліся ў іх памяць ды пусьцілі вянок па вадзе.

Там ня менш усё тое, што адбывалася на беразе Дзьвіны, здымаў на відэакамэру апэратар абласной управы МУС, недалёка дзяжурылі тры міліцэйскія машыны і зь дзесятак хлопцаў у цывільным з рацыямі.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG