Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктара Сазонава папярэдзілі


Віктар Сазонаў
Віктар Сазонаў

Кіраўніка абласной арганізацыі БСДГ, праваабаронцу, Віктара Сазонава, забралі з дому супрацоўнікі КДБ па Гарадзенскай вобласьці і прывезьлі ва ўправу КДБ.

Са слоў Віктара Сазонава, зь ім была праведзена гутарка і яго азнаёмілі з шэрагам дакумэнтаў, згодна зь якімі той нібыта раней удзельнічаў у несанкцыянаваных мэрапрыемствах.

Яго папярэдзілі, што ў выпадку далейшай апазыцыйнай дзейнасьці ён можа быць прыцягнуты да адказнасьці па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Артыкул прадугледжвае турэмнае зьняволенне тэрмінам да 3 гадоў.

Са слоў спадара Сазонава, яму недвухсэнсоўна нагадалі, што па гэтым артыкуле адбываў пакараньне Аляксандар Казулін.

Сам Віктар Сазонаў расцэньвае такія дзеяньні супрацоўнікаў КДБ як псіхалягічны ціск і запалохваньне напярэдадні “Чарнобыльскага шляху”, каб абмежаваць яго актыўную грамадзка-палітычную дзейнасць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG