Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самотны батанік з Гдзені


Анатоль Леўчанка
Анатоль Леўчанка

Такога дзіва, як у вёсцы Гдзень --> http://maps.google.com/maps?f=q&source=s_q&hl=en&geocode=&q=%D0%93%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D1%8C&sll=51.371352,30.432816&sspn=0.237044,0.617981&ie=UTF8&ll=51.493355,30.226135&spn=0.945639,2.471924&t=h&z=9&iwloc=A Брагінскага раёну, ня ўбачыш болей нідзе ў заражаных радыяцыяй чарнобыльскіх паселішчах. Сярод быльнягу й пустэчы, пакінутых хат і гаспадарчых пабудоў — нешта накшталт невялічкага батанічнага саду.

Ужо зараз тут зелянее лужок, блішчыць пад веснавым сонцам рукатворная сажалка. Улетку ў ёй цьвітуць ружовыя й белыя німфэі. А вакол — туі, блакітныя елкі, кедры, барбарыс, дэкаратыўны ядловец, іншыя дзівосныя расьліны і кветкі. Усё гэта — справа рук Анатоля Леўчанкі, мужчыны сярэдняга веку, апантанага тутэйшага вяскоўца:

“Жыць такім жыцьцём, як людзі жывуць, каб нічым не займацца, проста есьці і спаць, — гэта нецікава. Трэба нечым займацца для душы”.

Цьвітуць німфеі


Хата Анатоля — праз вуліцу. Тут ён жыве з бацькам, маці і старэнькай бабуляй. Пасьля Чарнобылю яны перацярпелі два высяленьні й два вяртаньні сваёй вёскі. Вярнуліся, вядома, далёка ня ўсе. Ад таго й заняпала Гдзень. Мясцовы калгас скасавалі — вёску перадалі сельгаспрадпрыемству “Камарынскі”.

Пакінутыя хаты


Працы ў Гдзені, па сутнасьці, ня стала, калі не лічыць, што ёсьць тут паштальён, прадавачка невялікай крамы ды пару чалавек даглядчыкаў саўгаснай жывёлы:

“Усё ператрушчылі, усё абсталяваньне. Кудысьці падзелі машыны, трактары. Людзі, якія хацелі застацца, але ўбачылі тое, што ўсё расьцягнулі, і самі сталі зьяжджаць. Працы ўжо ня стала. Толькі для пастухоў ёсьць праца. Некалькі чалавек езьдзяць самі ў Камарын у саўгас. Але заробкі ў саўгасе „Камарынскім“ — сто тысяч рублёў. На іх пражыць немагчыма. Ды яшчэ не заўсёды транспарт ёсьць, каб даехаць”.

Былая калгасная фэрма

Анатоль Леўчанка ў свой час вучыўся ў Барысаўскім СПТВ лесаводаў і надзвычай добра стаў разумець патрэбы дрэваў. Думаў праз стварэньне свайго батанічнага саду, парадкаваньне бацькоўскай сядзібы паказаць прыклад, адрадзіць вёску. Таму праўдамі й няпраўдамі выкапаў сажалку, разьвёў у ёй німфэі. І стаў зьбіраць па сьвеце саджанцы экзатычных дрэваў. Пісаў лісты ў МАГАТЭ, у батанічны сад Францыі, але яны чамусьці губляліся, і пошта сплачвала Леўчанку кампэнсацыю.

У сваіх пошуках Анатоль дабраўся да маскоўскага Крамля, калі ў Расеі прэзыдэнтам быў Уладзімер Пуцін. З Пуціным, вядома, не сустракаўся, а вось у дэпартамэнце расьлінаводзтва Міністэрства сельскай гаспадаркі Расеі пабываў — акурат туды з адміністрацыі расейскага прэзыдэнта накіравалі трэці допіс гдзенскага батаніка-аматара:

“Супрацоўнік дэпартамэнту расьлінаводзтва выняў 3200 расейскіх рублёў і кажа: „Гэта я табе свае грошы даю“. Я ўзяў гэтыя грошы. Потым ноч сядзеў на Беларускім вакзале на халодных мэталічных крэслах. На наступны дзень паехаў у гадавальнік і купіў саджанцы кедраў і піхты сыбірскай. Хапіла на пяць саджанцаў і на дарогу назад”.

Зьвяртаўся з просьбай гдзенскі садавод-аматар і да беларускага кіраўніка:

Я знаёмай у выканкам званіў, яна пыталася: “Ці ня сорамна табе зьвяртацца да прэзыдэнта з такой просьбай?”
“Да прэзыдэнта Лукашэнкі з асабістай просьбай зьвяртаўся наконт сенакасілкі. Напісаў, што абкошваць парк трэба, а заадно будзе сена для каровы. Пісьмо пераслалі ў райвыканкам. Я знаёмай у выканкам званіў, яна пыталася: “Ці ня сорамна табе зьвяртацца да прэзыдэнта з такой просьбай?” Казала, што яны ўсе ў райвыканкаме з мяне сьмяюцца. Я пярэчыў: “А што сьмяяцца, вы грошы добрыя атрымліваеце — у вас дастатак. А што рабіць беднаму чалавеку? А вы зь мяне сьмеяцеся… Вам, багатым, сьмяяцца можна”.

Спадар Леўчанка кажа, што многія вяскоўцы, асабліва мужчыны, заўчасна паміраюць. Іншыя жывуць паводле прынцыпу “абы дзень да вечара”. Але беларускага кіраўніка хваляць. І прыгадаў хаўтуры свайго аднагодка:

На пагосьце ўсё больш маладых
“Гэта памёр у нас хлопец саракадвухгадовы. Відаць, сэрца схапіла ад такога жыцьця. І я быў на хаўтурах. Дык вось, чарачку выпіў мой сябрук Анатоль і кажа: “Які ў нас добры прэзыдэнт Лукашэнка! Толькі і жыць пры ім!” Я адказваю: “Так, ён цябе не трывожыць. Вы вып’еце, гаспадарку не трымаеце — хоць бы градку якую ўскапаў. Працаваць не прымушае. Вам бы толькі ў бабулькі рубель зарабіць — і дзень да вечара. А калі б ён сказаў: дарагія сябры-таварышы, кідайце піць, я вам дам працу, будзеце мець ня меней за дзьвесьце тысяч. А хто ня хоча — прымусім. Але ён вам ні працы, нічога не дае, а вы яго хваліце. Кажу: а мяне такое жыцьцё не задавальняе. Пайсьці на працу, дык зарабіць хаця б 200-300 тысяч, каб гаспадарку весьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG