Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімеру Конану — 75


Уладзімер Конан. <br />Фота М.&nbsp;Новікава (<a href="http://catholic.by/port/news/belarus/2004-01-29.htm" target="_blank">Catholic.By</a>)
Уладзімер Конан. <br />Фота М.&nbsp;Новікава (<a href="http://catholic.by/port/news/belarus/2004-01-29.htm" target="_blank">Catholic.By</a>)

Аўтар тысяч артыкулаў, дзясяткаў манаграфій, укладальнік некалькіх збораў беларускай літаратурнай і фальклёрнай спадчыны, адзін з самых актыўных удзельнікаў адраджэньня нацыянальнага духоўнага і інтэлектуальнага жыцьця краіны, філёзаф Уладзімер Конан сёньня сьвяткуе сваё сямідзесяціпяцігодзьдзе. У сучаснай айчыннай гуманітарнай навуцы і нацыянальнай культуры ягоная постаць займае адно з самых пачэсных месцаў, а ягоныя працы заслугоўваюць найвышэйшых узнагарод і званьняў.

СЛУХАЦЬ:


Свой сямідзесяціпяцігадовы дзень народзінаў прафэсар Конан сустракае на працы ў акадэмічным інстытуце філязофіі, якому аддаў амаль паўстагодзьдзя. Ягоныя навуковыя захапленьні ўвесь гэты час нязьменна палягаюць у асэнсаваньні нацыянальнага сьветабачаньня. Ягоная вучаніца і калега Любоў Канаплянік-Уладыкоўская захапляецца якраз гэтай пасьлядоўнасьцю.

“Чаго вартае толькі адно конанаўскае паняцьце адраджэньня, якое дае права і шанец некалі прыгнечаным народам на паўнакроўнае жыцьцё. Беларусам якраз нестае тэарэтычнага асэнсаваньня сябе і сьвету, і Ўладзімер Міхайлавіч дасканала папаўняе гэтую нішу. Ён ня толькі глыбока распрацаваў фэномэн беларускай культуры, але і сыстэматызаваў ці ня ўсе зьвесткі пра яе. Я думаю, што беларусістыка не была б такой грунтоўнай, пераканаўчай і фундамэнтальнай, каб ня працы Ўладзімера Конана”.

Адна зь іх — кніга пра рэпрэсаванага беларускага літаратара Адама Бабарэку — у свой час глыбока паўплывала на філёзафа Валянціна Акудовіча. Сёньня, віншуючы аўтара, ён сказаў:

Валянцін Акудовіч
“Вы, напэўна, і ня ведаеце, што вашая кніга пра Адама Бабарэку зрабіла на мяне ня проста вялізнае ўражаньне, але яна паказала, што нават у сытуацыі татальнай інтэлектуальнай абструкцыі, у якую савецкая ўлада паставіла ўсіх інтэлектуалаў, можна шмат што сказаць і пра чалавека, і пра яго творчасьць, і пра сьвет у цэлым. Гэта сапраўды для мяне было вялікае адкрыцьцё, і я доўгі час арыентаваўся на вас як на аднаго з самых выбітных беларускіх філёзафаў дваццатага стагодзьдзя”.

Дасьледаваньне інтэлектуальнага жыцьця беларусаў прывяло Ўладзімера Конана да думкі, што ўсялякі ціск на яго як у гістарычным пляне, так і ў сучаснасьці толькі гартуе нацыянальны дух. Таму ў будучыню краіны ён глядзіць з аптымізмам:

“У скрушныя пэрыяды трэба, наадварот, ня падаць духам, а ўзмацняцца. Так што ў гэтым сэнсе я бачу пэрспэктывы беларускай культуры і беларускага жыцьця”.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG