Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запрашэньне ў Прагу для Малдовы падобнае да беларускага


Мірэк Тапаланэк перадаў прэзыдэнту Малдовы Ўладзімеру Вароніну запрашэньне на травеньскі саміт

Пра гэта заявіў журналістам у Кішынэве выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Чэхіі Мірэк Тапаланэк.


Ад імя ЭЗ Тапаланэк перадаў прэзыдэнту Малдовы Ўладзімеру Вароніну запрашэньне на травеньскі саміт, на якім будзе прэзэнтаваная праграма “Ўсходняе партнэрства”.

Тапаланэк адзначыў, што, як і беларускае, гэтае запрашэньне — таксама для краіны, а “не на імя нейкага палітычнага лідэра, а таму кіраўніцтва краіны павінна само вызначыць свайго прадстаўніка”.

Тапаланэк прыбыў у Кішынэў на чале дэлегацыі ЭЗ, каб азнаёміцца з разьвіцьцём сытуацыі пасьля парлямэнцкіх выбараў у Малдове. Ён заявіў, што Брусэль гатовы садзейнічаць дыялёгу паміж уладамі і апазыцыяй гэтай краіны, а таксама адзначыў гатоўнасьць Зьвязу супрацоўнічаць з Малдовай, у тым ліку ў рамках “Усходняга партнэрства”.
XS
SM
MD
LG