Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2010 годзе візы ў Ізраіль скасуюць


Эдуард Шапіра
Эдуард Шапіра

Візавы рэжым плянуюць скасаваць налета. Пра гэта журналістам паведаміў Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Ізраілю ў Беларусі Эдуард Шапіра.


Паводле дыплямата, бліжэйшым часам скасуюць плату за візу, а пасьля – сам візавы рэжым.

“Наш урад даў загад адмысловай камісіі распрацаваць плян скасаваньня візаў з краінамі СНД, каб разьвіваць турызм”, - паведаміў Шапіра.

Сёньня ізраільская віза для беларусаў каштуе 17 даляраў ЗША, беларуская для ізраільцаў - 100.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG