Ён зьбіраецца прыняць удзел у пасяджэньні сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расеі і абмеркаваць падрыхтоўку да сумесных апэратыўна-стратэгічных вучэньняў "Захад-2009", якія заплянаваныя на верасень.
Акрамя таго, плянуецца разгледзець пытаньні, зьвязаныя з падтрыманьнем і разьвіцьцём ўзбраеньняў, ваеннай і спэцыяльнай тэхнікі рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі, стан і пэрспэктывы двухбаковага вайскова-навуковага супрацоўніцтва.